X
android apple

Гражданам Украины для поездок из Российской Федерации в Европейский союз надо выбирать маршрут автобусом Санкт-Петербург - Таллин или самолётом до Минска и далее автобусом Минск - Вильнюс, Минск - Варшава.

×

SMS-сэрвіс

СМС сервис в автобусах Ecolines

 

SMS-сэрвіс ECOLINES дае пасажыру дзве зручныя магчымасці:

  • удакладніць час адпраўлення аўтобуса
  • адмовіцца ад паездкі

Калі Вы выкарыстоўваеце гэту паслугу, Вы аплачваеце толькі адпраўку SMS па цане аператара мабільнай сувязі.

Час адпраўлення аўтобуса

Калі аўтобус спазняецца і ў вызначаны ў квітку час яго няма на прыпынку, то можна ўдакладніць час адпраўлення пры дапамозе SMS. Для гэтага Вы павінны адправіць наступны тэкст на нумар <літара W> <нумар квітка> <ахоўны код>

Прыклад:

W 2533935 166787

Вы атрымаеце адказ:

Час адпраўлення з <Riga> <16.03.2012 16:00>

Калі Вы пасылаеце SMS да адпраўлення аўтобуса, то можаце атрымаць такі адказ: «Час адпраўлення – як вызначана ў квітку». Гэта значыць, што аўтобус на дадзены момант ідзе па раскладзе.

Калі Вы атрымалі адказ: «Рэйс затрымліваецца. Паспрабуйце даведацца пра час пазней ці патэлефануйце ў аўтобус.» Гэта значыць, што час адпраўлення аўтобуса пакуль вызначыць немагчыма (напрыклад, у выпадку, калі аўтобус стаіць у пробцы).

Нумар +371 28448844 з’яўляецца аўтаадказчыкам, не спрабуйце на яго тэлефанаваць ці пісаць SMS у вольнай форме, напрыклад, «Просьба ануляваць квіток».

Адмова ад паездкі

Гэта паслуга даступна не пазней чым за 1,5 гадзіны да адпраўлення аўтобуса.

Для афармлення адмовы ад паездкі пры дапамозе SMS неабходна адправіць наступны тэкст на нумар

<літара R> <нумар квітка> <ахоўны код>

Прыклад:

R 2533935 166787

Магчымы наступныя варыянты адказу:

Паездка адменена. Грошы атрымаеце ў Вашым агенцтве.

Гэта значыць, што паездка паспяхова адменена, а для атрымання грошай трэба звярнуцца ў агенцтва, дзе быў куплены квіток.

Калі квіток быў куплены ў Інтэрнэце, то паведамленне будзе такім:

Паездка адменена. Грошы будуць пералічаны на Ваш рахунак.

Пра тое, колькі грошай будзе вернута, можна прачытаць у правілах перавозкі пасажыраў.

Калі да адпраўлення аўтобуса застаецца менш чым 1,5 гадзіны ці аўтобус ужо ў дарозе, Вы атрымаеце паведамленне:

На жаль, ужо позна адмаўляцца ад паездкі...

Калі паездка ўжо адменена, то Вы атрымаеце адпаведнае паведамленне:

Паездка ўжо адменена.

Трэба памятаць, што паездка лічыцца адмененай, калі Вы атрымалі адпаведнае паведамленне! Калі Вы не атрымалі паведамленне, праверце нумар тэлефона, на які адправілі паведамленне, яно павінна быць. Калі нумар быў названы правільна, тады патэлефануйце адміністратару ў працоўны час (Пн-Пт 9:00‑19:00, Сб-Ндз 10:00-17:30).

У квітку будзе кароткая інструкцыя па адпраўцы паведамленняў. Калі Вы робіце што-небудзь няправільна, то можаце атрымаць такія адказы:

Памылковы фармат паведамлення. Адпраўляйце SMS, як паказана ў квітку.

ці

Памылковы нумар квітка ці ахоўны код.

У гэтым выпадку трэба адправіць паведамленне яшчэ раз, напісаўшы яго, як вызначана ў інструкцыі.

 

 

Даведвайцеся першымі пра зніжкі і акцыі