X
android apple

Гражданам Украины для поездок из Российской Федерации в Европейский союз надо выбирать маршрут автобусом Санкт-Петербург - Таллин или самолётом до Минска и далее автобусом Минск - Вильнюс, Минск - Варшава.

×

Аўтобусы ECOLINES

У цяперашні час аўтобусны парк складаецца з больш за 200 аўтобусаў маркі Neoplan, якія прызначаны для камфортных і бяспечных паездак. Усе міжнародныя маршруты абслугоўваюцца аўтобусамі маркі Neoplan, якія па класіфікацыі міжнароднай асацыяцыі перавозчыкаў IRU адпавядаюць класу «4 зоркі».

Для зручнасці пасажыраў у аўтобусах павялічаны адлегласці паміж радамі крэслаў, яны абсталяваны:

  • электрычнымі разеткамі (220V) (на большасці маршрутаў)
  • бесправадным Інтэрнэтам (Wi-Fi) (на большасці маршрутаў)
  • кандыцыянерам
  • тэлевізарам + DVD-сістэмай
  • мультымедыйнымі прыладамі (на большасці маршрутаў)
  • хімічным туалетам

Аўтобусы Setra
Ecolines autobusi Setra

Аўтобусы Neoplan
Ecolines Autobusi Neoplan

Аўтобусы MAN
Ecolines autobusi MAN

У аўтобусе ёсць мабільны тэлефон, на які могуць пазваніць тыя, хто сустракаюць, каб удакладніць час і (або) месца прыбыцця, а таксама з гэтага тэлефона можна патэлефанаваць за невялікую плату. Для дзяцей і пажылых пасажыраў у начны час прадугледжаны пледы.

Маршруты звыш 350 км абслугоўваюцца сцюардэсамі (у рэдкіх выпадках магчымы выключэнні). Сцюардэса падчас рэйса сочыць за парадкам у салоне, дапамагае пасажырам разабрацца з абсталяваннем аўтобуса, прадстаўляе відэапраграму, за ўмераную плату забяспечвае пасажыраў рознымі закускамі, прахаладжальнымі і гарачымі напіткамі.

На маршрутах з Шэнгенскай прасторы ў Расію, Украіну, Беларусь сцюардэса раздае міграцыйныя карты і дапамагае ў іх запаўненні, а таксама кантралюе працэс праходжання мяжы (ці накіроўвае ў працэсе праходжання мяжы), каб усе пасажыры паспяхова вярнуліся на свае пасадачныя месцы. Але пры гэтым сцюардэса не нясе адказнасці за праблемы, якія ўзніклі ў пасажыра з-за несапраўдных дакументаў ці забароненага змесціва багажу, а таксама паводзіны пасажыра падчас праходжання кантролю.

Тэхнічныя прыпынкі падчас рэйса робяцца кожныя 4–4,5 гадзіны, калі яны не супярэчаць ПДР і не пагражаюць бяспецы пасажыраў і іх рэчаў.

У выпадку неабходнасці і пры наяўнасці свабодных месцаў квіток можна купіць у аўтобусе, у сцюардэсы, пры гэтым трэба разлічваць, што цана квітка будзе ў некалькі разоў вышэй чым пры куплі ў Інтэрнэце ці ў агенцтве.

 

Даведвайцеся першымі пра зніжкі і акцыі