X
android apple

Гражданам Украины для поездок из Российской Федерации в Европейский союз надо выбирать маршрут автобусом Санкт-Петербург - Таллин или самолётом до Минска и далее автобусом Минск - Вильнюс, Минск - Варшава.

×

Медыяцэнтр

 

Дазвольце ECOLINES адправіць вас у новы свет забаў!

Падарожжы з ECOLINES – гэта расслабленая, прыемная, цікавая магчымасць, каб дабрацца ў неабходную вам кропку свету. Усаджвайцеся зручней і расслабляйцеся падчас прагляду мностваў магчымых прапаноў ад нашага медыяцэнтра. Акунуцца ў захапляючы фільм, расслабіцца пад музыку з вялікай музычнай калекцыі, паблукаць у Інтэрнэце ці пагуляць у гульні – гэта ўсё абсалютна бясплатна!

Час ляціць, калі весела! Вы нават не заўважыце, як даедзеце да месца прызначэння. Гэта мы вам гарантуем!

 

Чаму некаторыя вэб-старонкі заблакіраваны пры падключэнні да Інтэрнэту праз Wi-Fi?
Што рабіць, калі медыяэкран не працуе?
Што рабіць, калі я не магу падключыцца да Інтэрнэту праз Wi-Fi?
Як змяніць мову аўдыяголасу падчас прагляду фільмаў?
Як змяніць субтытры ў фільмах?


ПРАГЛЯДАЙЦЕ

ПРАГЛЯДАЙЦЕ

Не можаце пражыць і дня без сацыяльных сетак? Не хвалюйцеся! Падчас падарожжа з ECOLINES вы не прапусціце ніводнай важнай навіны. Гутарыце з сям’ёй ці сябрамі, працуйце, рабіце пакупкі ці праглядайце вашы любімыя сайты. Вы можаце карыстацца Інтэрнэтам столькі, колькі хочаце, і так доўга, як вам гэта трэба.

 

ГЛЯДЗІЦЕ

ГЛЯДЗІЦЕ

Ад рамантычных і любоўных гісторый да фільмаў жахаў – кожны зможа знайсці, што паглядзець падчас падарожжа з ECOLINES. Патрэбны смех падчас паездкі? Зазірніце ў нашу бібліятэку вясёлых камедый!

 

СЛУХАЙЦЕ

СЛУХАЙЦЕ

Расслабцеся і адпачніце, пакуль музыка з аўдыякалекцыі ECOLINES нясе вас у іншае вымярэнне. Выбірайце любімы жанр – класіка, джаз, рок і многае іншае.

 

СЛУХАЙЦЕ АЎДЫЯКНІГІ

СЛУХАЙЦЕ АЎДЫЯКНІГІ

Дазвольце сваёй фантазіі быць бурнай і бязмежнай – паслухайце калекцыю аўдыякніг ECOLINES! А для нашых маленькіх пасажыраў мы прапаноўваем аўдыяказкі.

 

ГУЛЯЙЦЕ

ГУЛЯЙЦЕ

Вы не маеце ўяўлення аб тым, як гуляць у «сапёра»? Давайце паспрабуем разабрацца разам! ECOLINES прапаноўвае калекцыю гульняў, каб адцягнуць вашу ўвагу ад дарогі.


Як працуе Медыяцэнтр
 

Чаму некаторыя вэб-старонкі заблакіраваны пры падключэнні да Інтэрнэту праз Wi-Fi?
ECOLINES дае ўсім пасажырам магчымасць свабоднага доступу да Інтэрнэту. Але паколькі ўсе выкарыстоўваюць адно інтэрнэт-злучэнне, ECOLINES блакіруе тыя сайты, якія запавольваюць работу Wi-Fi для іншых пасажыраў.

Што рабіць, калі медыяэкран не працуе?
Калі Вы заўважылі, што медыяэкран не працуе, мы рэкамендуем Вам звярнуцца да нашага экіпажа, каб праверыць гэту праблему. Калі праблема не ўладкавана, калі ласка, напішыце нам на адрас электроннай пошты [email protected], пазначыўшы наступную інфармацыю: маршрут, час, дату і нумар Вашага пасадачнага месца.

Што рабіць, калі я не магу падключыцца да Інтэрнэту праз Wi-Fi?
Калі Вы бачыце, што злучэнне даступна, але Вы не можаце падключыцца да Інтэрнэту праз Wi-Fi ці падключэнне займае час, каб злучыцца з Вашай прыладай, закрыйце і зноў адкрыйце браўзер і паўтарыце спробу. Ці перазагрузіце Вашу мабільную прыладу.

Як змяніць мову аўдыяголасу падчас прагляду фільмаў?
Выберыце фільм і націсніце кнопку Play. Пасля гэтага Вы ўбачыце кнопку «Голас» у левым баку, націсніце на кнопку і выберыце мову аўдыяголасу.

Як змяніць субтытры ў фільмах?

Як змяніць субтытры ў фільмах? Выберыце фільм і націсніце кнопку Play. Пасля гэтага Вы ўбачыце кнопку «Субтытры» у левым баку, націсніце на кнопку і выберыце мову субтытраў.

 

Калі ў Вас ёсць якія-небудзь заўвагі, прапановы ці ідэі, каб зрабіць наш медыяцэнтр яшчэ лепш, пішыце нам: [email protected].

Даведвайцеся першымі пра зніжкі і акцыі