Пра кампанію ECOLINES
ECOLINES – буйнейшы і найбольш вопытны аператар міжнародных аўтобусных перавозак у краінах Балтыі, які штодзень прапаноўвае камфартабельныя падарожжы ў 21 краіну і каля 200 гарадоў. Мы сталі лідарам рынку, паколькі ведаем дарогі, па якім ездзім, і ведаем, чаго ад нас чакаюць нашы пасажыры.
Вопыт
ECOLINES працуе на рынку міжнародных аўтобусных перавозак ужо 20 гадоў. Дзякуючы сур’ёзным намаганням і бесперапыннаму развіццю, кампанія на дадзены момант прапаноўвае самую шырокую сетку маршрутаў як па краінах Балтыі, так і па Заходняй і Усходняй Еўропе. За час сваёй дзейнасці прадпрыемства ECOLINES стала адным з буйнейшых і найбольш паспяховых у Латвіі!
Надзейнасць
У аснове поспеху ECOLINES – пачуццё адказнасці за сваіх пасажыраў. Прадпрыемства ганарыцца сваёй дакладнасцю і перавозіць пасажыраў і іх багаж у адпаведнасці з міжнароднымі стандартамі.
ECOLINES надае асаблівае значэнне прафесіяналізму сваіх супрацоўнікаў. Прадпрыемства выбірае толькі вопытных і добра правераных вадзіцеляў аўтобусаў, гарантуючы камфорт для пасажыраў і бяспеку на любых дарогах. ECOLINES трымае свае аўтобусы ў адпаведнасці з еўрапейскімі нормамі і безупынна пашырае спектр прапаноўваемых маршрутаў.
Сучаснасць
ECOLINES – першы аператар аўтобусных перавозак у краінах Балтыі, які ўкараніў мультымадальную сістэму транспартных перавозак для палягчэння падарожжа з аднаго пункта прызначэння ў другі.
Акрамя таго, створана спецыяльная бонусная праграма для ўзнагароды пасажыраў, якія часта выбіраюць нашы паслугі. Больш падрабязна з праграмай лаяльнасці можна пазнаёміцца тут.
Камфорт
ECOLINES характарызуе пастаянны клопат аб камфорце сваіх пасажыраў. Прадпрыемства ганарыцца спецыяльна распрацаванай сістэмай кіравання якасцю, якая дазваляе задаволіць пажаданні кліентаў як на мясцовых, так і на міжнародных рэйсах.
На большасці рэйсаў ECOLINES даступны якасны бясплатны Інтэрнэт. У доўгіх паездках аб камфорце пасажыраў клапоцяцца спецыяльна абучаныя сцюарды.
Цанавая палітыка прадпрыемства дае магчымасць рэгулярна прапаноўваць кліентам квіткі са зніжкамі. За інфармацыяй наконт іх можна сачыць на сайце ECOLINES і на старонках у сацыяльных сетках -, Вконтакте, Twitter, Facebook.
Якасць
ECOLINES усведамляе, што прадпрыемству ўдалося заняць вядучыя пазіцыі дзякуючы аператыўнаму рэагаванню на патрэбы сваіх пасажыраў.
Мэта ECOLINES – прапанаваць поўны асартымент падарожжаў. Згодна з пажаданнямі пасажыраў прадпрыемства гатова дапамагчы не толькі з аўтобуснымі перавозкамі, але і з афармленнем віз, страхаваннем падарожжа, арганізацыяй турпаездак, арэндай аўтобусаў.
ECOLINES прыслухваецца да пажаданняў кліентаў, і таму ёй удаецца дасягаць усё новых і новых вяршынь.