X
android apple

Гражданам Украины для поездок из Российской Федерации в Европейский союз надо выбирать маршрут автобусом Санкт-Петербург - Таллин или самолётом до Минска и далее автобусом Минск - Вильнюс, Минск - Варшава.

×

Правілы перавозкі пасажыраў і багажу на міжнародных рэйсах перавозчыка ТУП «АЎТОБУС-ТУР»

  1. Тэрміны, якія выкарыстоўваюцца ў правілах
  2. Дзеянне правілаў
  3. Правы і абавязкі пасажыраў і перавозчыка пры ажыццяўленні перавозак
  4. Набыццё і здача квітка, змяненне зарэгістраваных у ім даных
  5. Адмова ад паездкі
  6. Кампенсацыя за нявыкарыстаны квіток
  7. Парадак разгляду прэтэнзій
  8. Спецыяльныя ўмовы

Правілы перавозкі багажу

 

1. Тэрміны, якія выкарыстоўваюцца ў правілах

 

1.1. Час адпраўлення – мясцовы час, вызначаны ў квітку як самы ранні час адпраўлення аўтобуса, які можа змяніцца на больш позні па незалежным ад перавозчыка прычынам.

1.2. Адхіленні ад графіка руху (спазненне) – перавышэнне запланаванага на паездку часу больш адной гадзіны.

1.3. Зніжка – зніжэнне цаны для пэўных катэгорый пасажыраў, а таксама ў выпадку розных акцый і асаблівых сітуацый.

1.4. Багаж – рэчы пасажыра, прадугледжаныя для правозу ў багажным аддзяленні аўтобуса.

1.5. Квіток – дагавор паміж пасажырам і перавозчыкам, якая дае пасажыру права на выкарыстанне аўтобуснай паездкі ў адпаведнасці з данымі, зарэгістраванымі ў квітку (імём, прозвішчам пасажыра; маршрутам паездкі; датай і часам).

1.6. Цана квітка – кошт перавозкі пасажыра ў вызначанае ў квітку месца.

1.7. Паездка – рух па маршруце ў адным накірунку ад пачатковага да канчатковага пункта (у тым ліку змены аўтобусаў/перасадкі).

1.8. Давераныя прадстаўніцтвы ECOLINES – давераныя фірмы і філіялы ECOLINES, якія прадстаўляюць перавозчыка ў Латвіі (у Рызе, Ліепаі і Даўгаўпілсе), у Літве (у Вільнюсе, Каўнасе, Клайпедзе і Марыямпале), у Эстоніі (у Таліне), у Расіі (у Санкт-Пецярбургу, Маскве, Пскове, Калінінградзе), у Беларусі (у Мінску). Поўная кантактная інфармацыя на  www.ecolines.net у раздзеле «Кантакты».

1.8.1. Перавозчыкі ECOLINES – перавозчыкі, якія ў сваёй дзейнасці выкарыстоўваюць гандлёвую марку ECOLINES, у Латвіі – SIA “Norma-A”; у Расіі – ТАА «Амрон»; у Эстоніі – OU “Ecolines Estonia”; у Літве – UAB “Transinesta”, у Польшчы – Ecolines Polska, у Балгарыі – Ecolines Bulgaria; у Беларусі – ТУП «АЎТОБУС-ТУР», ва Украіне – «Украінскія лініі».

1.9. Спазненне – гл. Адхіленне ад графіка руху.

1.10. Расклад – графік руху, які змяшчае час, месца і паслядоўнасць прыпынкаў на маршруце, а таксама дні і час ажыццяўлення перавозкі.

1.11. Маршрут – вызначаны шлях руху аўтобуса паміж пэўнымі пунктамі.

1.12. Перавозчык – юрыдычная асоба або прадпрымальнік, якія маюць права на выкананне аўтобусных перавозак выконваюць такія перевозкі на падставе дагавору з пасажырам або на іншай прававой падставе.

1.13. Пасажыр – фізічная асоба, якая не мае дачынення да кіравання транспартным сродкам і выкарыстоўвае аўтатранспартны сродак для паездкі і перавозкі багажу, а таксама іншыя паслугі, у адпаведнасці з дагаворам (квітком) або на іншай прававой падставе.

1.14. Час прыбыцця – прыблізны час прыбыцця аўтобуса ў пэўны горад, з разлікам неабходнага часу на праходжанне адпаведнага прамежку шляху, прытрымліваючыся ПДР і прымаючы пад увагу дарожныя і іншыя абставіны, а таксама час для праходжання пагранічнага і мытнага кантролю. Час прыбыцця з’яўляецца мясцовым часам пэўнага рэгіёну і можа змяняцца па незалежным ад перавозчыка непрадбачаным прычынам.

1.15. Бонусная праграма – /выключана 2.10.2017/ гл. «Сістэма лаяльнасці».

1.16. Сапраўдныя праязныя дакументы – дакументы, якія дазваляюць пасажыру перасякаць унутраныя і знешнія межы краін па маршруце руху і выкарыстоўваць іх на працягу меркаванай паездкі, якія з'яўляюцца сапраўднымі на момант пасадкі на рэйс, г. зн. тэрмін іх дзеяння ўжо наступіў, не мінуў і не скончыцца падчас меркаванай паездкі. Падрабязней гл. п. 3.2.2.

1.17. Паездка з адкрытай датай – аплачанае права Пасажыра здзейсніць паездку па ўказаным у квітку маршруце пры ўмове, што ў абраны дзень ёсць дадзены маршрут, свабоднае месца ў салоне аўтобуса і кошт паездкі на момант закрыцця даты роўны або ніжэйшы за кошт, указаны ў квітку.

1.18. Ручная паклажа – невялікія рэчы асабістага карыстання, якія не перавышаюць памеры 45 см х 35 см х 20 см і вагу 5 кг (верхняе адзенне, жаночая сумка, бутэлька вады, парасон, ноўтбук і г. д.). Ручная паклажа размяшчаецца пад нагамі або на багажнай паліцы. За захаванасць ручной паклажы падчас рэйса, у тым ліку падчас прыпынкаў і на межах, адказвае сам пасажыр.

1.19. Перасадка – змена аўтобусаў у межах адной паездкі.

1.20. Сістэма лаяльнасці – распрацаваная перавозчыкамі праграма па забеспячэнні пасажыраў дадатковымі выгадамі (зніжкамі, кэшбэкамі, ваўчарамі). Падрабязней у раздзеле «Сістэма лаяльнасці».

1.21. Мабільны дадатак ECOLINES – распрацаванае праграмнае забеспячэнне для набыцця квіткоў ECOLINES на мабільных тэлефонах і планшэтах.

1.22. Прэтэнзія – заява, прапанова, скарга пасажира ў адрас перевозчыка аб садзейнічанні ў рэалізацыі правоў пасажыра, рэкамендацыі па паляпшэнні дзейнасці перавозчыка або патрабаванне аб аднаўленні правоў пасажыра, парушаных дзеяннямі (бяздзейнасцю) перавозчыка.

 

2. Дзеянне правілаў

 

2.1. Дадзеныя правілы вызначаюць правы, абавязкі і адказнасць пасажыра і перавозчыка і распаўсюджваюцца на праезд у аўтобусах ECOLINES. Для квіткоў, набытых па акцыях, магчымы спецыяльныя правілы, наконт якіх пасажыр будзе праінфармаваны асобна і якія вызначаны ў квітку, набытаму па акцыі. Калі ў спецыяльных правілах вызначаны іншы парадак, у такім выпадку неабходна прымяняць гэтыя ўдакладненыя правілы.

2.2. У выпадку ўнясення ў правілы перавозкі пасажыраў якіх-небудзь змен, для квіткоў, набытых раней, у сіле застаюцца правілы, якія дзейнічалі на момант набыцця квітка.

2.3. Вытрымка з правілаў, размешчаная на вокладцы квітка або на квітку, носіць толькі інфармацыйны характар. Пры ўзнікненні спрэчных сітуацый па пытаннях прымянення дадзеных правілаў паміж пасажырам і перавозчыкам неабходна прытрымлівацца поўнага тэксту гэтых правілаў.

2.4. У выпадку, калі які-небудзь пункт дадзеных правілаў супярэчыць дзеючым заканадаўствам і прававым актам, то адносна дадзенага пункта дзейнічаюць правілы, прадугледжаныя ў нарматыўных актах, але астатнія пункты правілаў застаюцца сапраўднымі.

2.5. Дзеянні гэтых правілаў распаўсюджваюцца на ўсе квіткі, набытыя праз мабільны дадатак ECOLINES.

Адказнасць за дакладнасць інфармацыі ў квітку, які быў рэалізаваны праз сайты-агрэгатары (сайты аўтавакзалаў, BUSFOR, Infobus, Inbus і іншыя электронныя сістэмы) нясуць дадзеныя партнёры ў рамках дагаварных адносін.

 

3. Правы і абавязкі пасажыраў і перавозчыка пры ажыццяўленні перавозак

 

3.1. Пасажыр абавязаны захаваць квіток да заканчэння паездкі і прад’яўляць яго па патрабаванні службы кантролю і/або экіпажа, у тым ліку для паўторнай праверкі.

3.2. Пасажыр павінен з’явіцца да месца адпраўлення аўтобуса, вызначанага ў квітку, і зарэгістравацца ў сцюардэсы не пазней чым за 10 хвілін да вызначанага ў квітку часу адпраўлення аўтобуса. (Падрабязней пра сапраўдныя праязныя дакументы гл. п. 3.2.2).

3.2.1. Падчас пасадкі пасажыр абавязаны прад'явіць сапраўдныя праязныя дакументы (падрабязней аб сапраўдных праязных дакументах гл. п. 3.2.2).

Пасажыр папярэджаны пра тое, што пры адмове прад'явіць дакументы або пры адсутнасці якога-небудзь з неабходных дакументаў перавозчык мае права ў аднабаковым парадку скасаваць дагавор з пасажырам.

Перавозчык мае права таксама адмовіць у паездцы, калі ў экіпажа аўтобуса маюцца абгрунтаваныя падазрэнні, што прад'яўленыя пасажырам праязныя дакументы могуць выклікаць у пасажыра праблемы з пагранічнымі ці іншымі кампетэнтнымі службамі, а таксама прывесці да затрымкі падчас праходжання межаў.

Перавозчык мае права адмовіць у паездцы, калі тэрмін дзеяння якога-небудзь з неабходных праязных дакументаў не наступіў на момант пасадкі ў аўтобус, скончыўся альбо мінае да заканчэння меркаванай паездкі, а таксама калі праязныя дакументы знаходзяцца ў неналежным фізічным стане.

3.2.2. Сапраўдныя праязныя дакументы – дакументы, якія дазваляюць пасажыру перасякаць унутраныя і знешнія межы краін па маршруце руху і выкарыстоўваць іх на працягу меркаванай паездкі, якія з'яўляюцца сапраўднымі на момант пасадкі на рэйс, г. зн. тэрмін іх дзеяння ўжо наступіў, не мінуў і не скончыцца падчас меркаванай паездкі.

Праязныя дакументы павінны знаходзіцца ў належным фізічным стане і не мець пашкоджанняў, забруджванняў, парываў, заломаў, слядоў намакання ці іншых дэфектаў, якія могуць перашкаджаць іх ідэнтыфікацыі, праверцы сапраўднасці або выкарыстанню на працягу меркаванай паездкі.

Да сапраўдных праязных дакументаў адносяцца:

  • пашпарт або ID-карта грамадзяніна краіны ЕС – для ўезду і (або) праезду па тэрыторыі краін ЕС, краін Шэнгена або іншых краін, калі ўнутранае заканадаўства краіны не прадугледжвае наяўнасці ў пасажыра іншых праязных дакументаў.
  • пашпарт і віза, уклееная ў дадзены пашпарт, – для ўезду і (або) праезду па тэрыторыі краіны, на якую распаўсюджваецца ўстаноўлены заканадаўствам краіны візавы рэжым;
  • міграцыйная карта;
  • дзіцячы пашпарт, праязны дакумент дзіцяці і віза, уклееная ў дадзены пашпарт, – для ўезду і (або) праезду, знаходжання на тэрыторыі краіны, на якую распаўсюджваецца візавы рэжым, устаноўлены заканадаўствам краіны.

Для праезду з дзецьмі магчыма патрабаванне наяўнасці дадатковых праязных дакументаў, а менавіта пасведчання аб нараджэнні, натарыяльна засведчанай даверанасці ад бацькоў, пасведчання аб скасаванні шлюбу, рашэння суда і г. д. Спіс дадзеных дакументаў залежыць ад заканадаўства краіны, з якой або ў якую ўязджае дзіця;

  • дыпламатычны пашпарт, службовы пашпарт і віза ў выпадку, калі гэта прадугледжана заканадаўствам краіны накіравання або транзітных краін;
  • пасведчанне на зварот (афармляецца консульскай установай).

За падрабязнай інфармацыяй аб неабходных сапраўдных дакументах пасажыру трэба звяртацца ва ўпаўнаважаныя органы і службы. Перавозчык не нясе адказнасці за наяўнасць у пасажыра названых дакументаў і за магчымыя ў сувязі з гэтым наступствы.

Калі пасажыр плануе перасякаць дзяржаўныя межы па асаблівых правілах (або праязных дакументах), адрозным ад стандартнай працэдуры перасячэння межаў агульным патокам пасажыраў, то пасажыр абавязаны ўзгадніць з перавозчыкам сваю паездку не менш, чым за 7 працоўных дзён да паездкі, падаўшы пацверджання аб магчымасці перасячэння мяжы.

3.2.3. Пасажыр абавязаны (уведзены з 2020/06/04):

3.2.3.1. ўстрымацца ад паездкі пры наяўнасці сімптомаў віруснай інфекцыі;

3.2.3.2. выкарыстоўваць ахоўныя маскі на працягу ўсёй паездкі;

3.2.3.3. захоўваць дыстанцыю з навакольнымі людзьмі не менш за 1,5 метра пры пасадцы ў аўтобус;

3.2.3.4. не рухацца па салоне аўтобуса без неабходнасці;

3.2.3.5. выконваць патрабаванні экіпажа па забеспячэнні бяспекі.

3.2.3.6. У сувязі з распаўсюджваннем каранавіруснай інфекцыі, існуюць абмежаванні для міжнародных паездак, пра якія пасажыр можа даведацца ў кампетэнтных органах самастойна.

Калі пры пасадцы пасажырам не прад'яўлены адмоўны вынік тэсту, калі яго прад'яўленне абавязкова, або тэст не адпавядае ўстаноўленым патрабаванням, то пасажыру адмаўляецца ў паездцы, а грашовыя сродкі за білет у такім выпадку не вяртаюцца.

Пасажыр абавязаны самастойна атрымаць інфармацыю аб спецыяльных патрабаваннях для ўезду (QR-код, ПЦР-тэсты, анкеты і інш.) і мець пры пасадцы пацвярджаючыя дакументы і прад'явіць іх супрацоўніку перавозчыка.

3.3.3. / Выключаны 01.11.2012 /

3.4.1. Час прыбыцця і час адпраўлення для ўсіх прыпынкаў, якія не з’яўляюцца канчатковымі пунктамі, можна ўдакладніць у прадстаўніцтвах ECOLINES або шляхам адпраўкі SMS згодна з інструкцыяй на квітку, а таксама на сайце Перавозчыкаў у раздзеле Паездка – Знайсці мой аўтобус.

3.4.2. Аўтобус робіць прыпынкі па маршруце згодна з раскладам, улічваючы абставіны неадольнай сілы (гл. п. 7.8.1). Працягласць прыпынкаў абвяшчаецца кіроўцам або сцюардэсай. Па сканчэнні гэтага часу аўтобус з’язджае, а пасажыр, які спазніўся, працягвае маршрут самастойна без кампенсацыі праезду.

3.5. Бескаштоўна дазваляецца перавозіць дзве адзінкі багажу, вага кожнай адзінкі не перавышае 30 кг, а таксама ручную паклажу, якая павінна знаходзіцца ў салоне аўтобуса ў пасажыра.

3.6.1. Дадатковы багаж прымаецца да перавозкі толькі пры наяўнасці свабоднага месца ў багажным аддзяленні аўтобуса і за асобную плату. Свабоднае месца ў багажным аддзяленні вызначае кіроўца падчас пасадкі, прымаючы пад увагу агульную колькасць пасажыраў у аўтобусе, размеркаванне па гарадах і іншыя фактары.

3.6.2. Перавозчык мае права адмовіць пасажыру ў правозе дадатковага багажу. Калі ў гэтым выпадку пасажыр прымае рашэнне адмовіцца ад паездкі, сцюардэса робіць адзнаку на квітку. Такія квіткі нельга здаць і атрымаць кампенсацыю. Пасажыр мае права ў асабістым кабінеце сістэмы лаяльнасці аформіць новую паездку згодна з п. 3.6.3.

3.6.3. Пасажыры, зарэгістраваныя ў сістэме лаяльнасці, заяўку разам з пацвярджаючымі дакументамі (квіток з адзнакай аб адмове ў правозе дадатковага багажу) і ID-кодам могуць даслаць на адрас [email protected].  На працягу 3 працоўных дзён у асабістым кабінеце ўдзельніка пасажыру будзе прадастаўлена зніжка ў памеры 90 % ад кошту паездкі, якую ён можа прымяніць для афармлення новай паездкі. Правоз дадатковага багажу неабходна ўзгадніць з перавозчыкам загадзя. Прадастаўленне дадзенай зніжкі не азначае, што згода на правоз багажу атрымана.

3.7.1. Перавозчык нясе адказнасць толькі за наяўнасць адзінкі багажу, якую прыняў для перавозкі, г. зн. пасажыру быў выдадзены дакумент (багажная наклейка), які пацвярджае прыём багажу. У тым выпадку, калі багаж быў згублены поўнасцю ці часткова, ён быў пашкоджаны, перавозчык нясе адказнасць толькі за аднаўленчы кошт, за вылікам амартызацыі, у памеры такой сумы ўрону, якая вызначана ў дакументах і (або) з дапамогай іншых правамоцных метадаў доказаў.

3.7.2. Перавозчык не бярэ на сябе адказнасць за пашкоджанне рэчаў, якія не дапускаюцца да перавозкі ў багажным аддзяленні аўтобуса згодна з п. 3.9.1, а таксама за прадметы, якія б’юцца, хутка псуюцца, няправільна ўпакаваныя прадметы, каштоўныя (грошы, дакументы, электронныя і тэхнічныя сродкі і г. д.) прадметы.

3.7.3. Перавозчык рэкамендуе застрахаваць рэчы, якія маюць асаблівую каштоўнасць. Перавозчык не бярэ на сябе адказнасць за нязначнае або паверхневае пашкоджанне зарэгістраванага багажу, прынамсі, за зламаныя колы і ручкі, згубленыя абвязачныя рамяні і дробныя пашкоджанні, такія як парэзы, драпіны, заломы або плямы, якія з’явіліся ў ходзе звычайнай амартызацыі і выкарыстання падчас паездкі. За захаванасць ручной паклажы адказвае сам пасажыр.

3.8. Калі пасажыр з’яўляецца на пасадку ў брудным адзенні, у стане алкагольнга ап’янення або ў стане, выкліканным ужываннем наркатычных, псіхатропных, таксічных або іншых адурманьваючых рэчываў, або іншым чынам пагражае або абмяжоўвае бяспеку, здароўе і камфорт іншых пасажыраў і (або) экіпажа, паводзіць сябе неадэкватна, агрэсіўна, падазрона або не мае з сабой дакументаў, неабходных для перасячэння мяжы, перавозчык мае права ў аднабаковым парадку скасаваць дагавор на ажыццяўленне перавозкі. У такім выпадку пасажыр не дапускаецца да паездкі. Сцюардэса, кіроўца або іншы прадстаўнік перавозчыка робіць адзнаку аб прычыне скасавання дагавора на квітку.

3.9. Падчас рэйса пасажырам забараняецца:

3.9.1. Перавозіць жывёл, птушак і расліны.

3.9.2. Перавозіць рэчывы і прадметы, небяспечныя для жыцця і здароўя чалавека, а таксама рэчывы і прадметы, якія могуць нанесці шкоду жыццю ці маёмасці іншых пасажыраў.

3.9.2.1. Забаронена перавозіць:

  • любыя віды зброі (баявое, службовае, грамадзянскае і іншае), яго складовыя часткі і кампаненты, у тым ліку, антыкварнае, гістарычнае, сувенірнае;
  • боепрыпасы да зброі і патроны;
  • гаручыя сумесі і выбухованебяспечныя рэчывы;
  • канструктыўна падобныя з зброяй вырабы (вырабы гаспадарча-бытавога і вытворчага прызначэння, муляжы і макеты, якія імітуюць вонкавы выгляд зброі, боепрыпасаў і прадметаў, дзеянне якіх заснавана на выкарыстанні гаручых рэчываў, спартыўныя снарады, канструктыўна падобныя на зброю і боепрыпасы);
  • тавары (прылады) і тэхналогіі падвойнага прызначэння, якія могуць быць ужытыя пры стварэнні ўзбраенняў і ваеннай тэхнікі, а таксама ў iншых мэтах, якія ствараюць небяспеку для жыцця, здароўя, маёмасці.

3.9.3. Распіваць алкагольныя напоі.

3.9.4. Курыць у салоне і ў туалеце аўтобуса.

3.9.5. Сваімі паводзінамі перашкаджаць працы экіпажа або ствараць нязручнасці іншым пасажырам.

3.9.6. Класці ногі на сядзенні або загароджваць праход у аўтобусе.

3.9.7. Ляжаць на сядзеннях або на падлозе аўтобуса.

3.9.8. У мэтах бяспекі самога пасажыра, а таксама каб пазбегнуць прычынення шкоды іншым пасажырам і транспартнаму сродку не рэкамендуецца падчас руху аўтобуса без лішняй неабходнасці хадзіць па салоне аўтобуса і стаяць у праходах.

3.10. У выпадку няяўкі пасажыра ў пункт адпраўлення згодна з інфармацыяй у квітку, паездка ў адным кірунку, уключаючы перасадкі/змены аўтобуса, анулюецца, грошы за ануляваную паездку не вяртаюцца. Пошук пасажыраў, якія не з'явіліся на пасадку (у тым ліку па тэлефоне) і/або дадатковае чаканне пасажыраў, якія спазняюцца, не прадугледжаны.

3.10.1. Калі ў пасажыра падчас паездкі ўзнікаюць праблемы з дзяржаўнымі інстанцыямі, а таксама калі пасажыр парушае правілы перавозкі, экіпаж аўтобуса мае права самастойна высадзіць такога пасажыра з аўтобуса або звярнуцца ў праваахоўныя органы і дзейнічаць у адпаведнасці з іх указаннямі. У такіх выпадках кошт паездкі не вяртаецца.

3.10.2. Пасажыр абавязаны кампенсаваць перавозчыку страты, якія ўзніклі па прычыне прыбыцця пасажыра на мяжу краіны накіравання (краіны транзіту) на транспартным сродку перавозчыка, які ехаў па маршруце, без дакумента (пашпарт і (або) віза, іншы дакумент), які дае права на ўезд у краіну накіравання (краіну транзіту).

3.10.3. Пасажыр павінен беражліва абыходзіцца з абсталяваннем аўтобуса, не дапускаць яго пашкоджання. Пасажыр нясе матэрыяльную адказнасць за пашкоджанне транспартнага сродку і абавязаны кампенсаваць страты перавозчыку.

3.10.4. З мэтай прадухілення злачынства або выяўлення абставінаў і/або асоб, якія ўчынілі правапарушэнне, для забеспячэння бяспекі пасажыраў і экіпажа, а таксама захаванасці маёмасці ў салонах аўтобусаў ECOLINES магчыма размяшчэнне сістэм відэаназірання. Перавозчык абавязваецца выкарыстоўваць, перадаваць і захоўваць атрыманую інфармацыю толькі для выканання вышэй названых мэт.

3.11. Асаблівыя правілы:

3.11.1. Пасажыры з нумарамі месцаў ад 1 да 4 павінны быць прышпілены, калі ў аўтобусе прадугледжаны рамяні бяспекі.

3.11.2. Месцы з нумарамі ад 1 да 4 не могуць займаць пасажыры маладзей 14 гадоў.

3.11.3. Дзеці да 16 гадоў дапускаюцца да паездкі толькі ў суправаджэнні дарослага.

3.11.4. /выдалены 06.2014./

3.11.5. У выпадку набыцця для аднаго пасажыра некалькіх месцаў кожнае дадатковае месца неабходна аплачваць па тарыфе «Асобы, якія дасягнулі 60 гадоў, асобы з інваліднасцю, дад. месца», іншыя зніжкі не прымяняюцца.

3.11.6. Часова выключаны з 15.10.2015.

3.11.7. Пры набыцці квітка ў аўтобусе цана на квіток можа адрознівацца ад цаны, якая прапаноўваецца ў агенцтвах або ў Інтэрнэце. На квіткі, якія набываюцца ў аўтобусах, не распаўсюджваюцца акцыйныя прапановы і зніжкі, а таксама такія квіткі не ўдзельнічаюць у сістэме лаяльнасці. Продаж квіткоў у аўтобусе ажжыццяўляецца па дзеючым тарыфе.

 

4. Набыццё і здача квітка, змяненне зарэгістраваных у ім даных

 

4.1.1. Перавозчык нясе адказнасць толькі за дастаўку пасажыра ў вызначаны ў квітку пункт. Страхавыя полісы здароўя і багажу можна аформіць самастойна ў страхавой кампаніі.

4.1.2. Падчас рэйса Перавозчык можа аказваць дадатковыя паслугі, наяўнасць або адсутнасць якіх залежыць ад накіравання і працягласці рэйса – платныя (буфет), бескаштоўныя (наяўнасць сцюардэсы, відэа, туалет, клімат-кантроль, пледы, Wi-Fi, 220V, кававы апарат, індывідуальны ўбудаваны мультымедыйны экран (без навушнікаў) і г. д.).

У зімовы перыяд у аўтобусах можа быць часова недаступная паслуга туалета і кававага апарата. Гэта звязана з нізкімі тэмпературамі, якія ўплываюць на працу абсталявання.

4.1.3. Раскладам руху аўтобусаў не прадугледжаны час для афармлення Tax Free / Duty Free.

4.2.1. Усе месцы ў аўтобусе аднолькава камфортныя. Перавозчык пакідае за сабой права без папярэджання змяніць аўтобус, змяніць месца пасажыра па прычыне змены аўтобуса або з мэтай забеспячэння бяспекі пасажыраў і экіпажа або максімальна якаснага ажыццяўлення перавозкі. Схема аўтобуса пры набыцці квітка носіць інфарматыўны характар, магчымы змены ў мадэлі аўтобуса, у размяшчэнні месцаў і праходаў.

4.2.2. У выпадку, калі заводам-вытворцам месца ў аўтобусе абсталявана рамянямі бяспекі, пасажыр падчас руху аўтобуса павінен быць прышпілены.

4.3. Калі квіток набыты са зніжкай, падчас паездкі неабходна мець з сабой дакумент, які пацвярджае абгрунтаванасць прымянення зніжкі. Калі на маршруце прадугледжаны зніжкі для асобных узроставых груп (дзеці, моладзь, асобы, якія дасягнулі 60 гадоў), то зніжка прымяняецца ў адпаведнасці з узростам на момант першай паездкі (туды). Для студэнтаў пацвярджэннем квітка са зніжкай з’яўляецца наяўнасць ISIC. У выпадку адсутнасці дакумента, які пацвярджае абгрунтаванасць прымянення зніжкі, пасажыр мае права выкарыстаць паездку толькі пасля ажыццяўлення даплаты да стандартнага (без зніжкі) кошту квітка.

4.4. Калі даныя, зарэгістраваныя ў квітку, не адпавядаюць параметрам маршруту (маршрут, час адпраўлення, канчатковы пункт накіравання) або дакументам, прад’яўленым пасажырам, пасажыр не мае права выкарыстаць гэту паездку або мае права выкарыстаць паездку пасля ажыццяўлення даплат за ўнесеныя змяненні.

4.4.1. У квітку ўказваецца поўнае імя пасажыра (імя і прозвішча без скарачэнняў, памяншальна-ласкальных формаў або псеўданімаў) паводле таго, як дадзеныя пазначаны ў праязным дакуменце. Калі гэта патрабаванне не выканана, то пасажыр не мае права выкарыстаць дадзеную паездку і перавозчык адмаўляе ў перавозцы. Білет у такіх выпадках (п. 4.4., п. 4.4.1) анулюецца, грошы за квіток не вяртаюцца. Для ажыццяўлення паездкі пасажыр абавязаны набыць новы квіток з правільнымі данымі.

4.5. Пры даплаце 10 % ад кошту квітка можна змяніць імя і (або) прозвішча пасажыра (да моманту першай паездкі), захоўваючы пры гэтым астатнія параметры (маршрут, канчатковы пункт накіравання, накіраванне і тарыфную катэгорыю). Гэта паслуга даступна толькі ў прадстаўніцтвах ECOLINES або ў сцюардэсы. Змена імя і прозвішча на квітку ўдзельніка праграмы лаяльнасці не прадугледжана.

4.6. Для паездак на аўтобусах перавозчыкаў ECOLINES (акрамя перавозчыка «Украінскія лініі») да моманту першай паездкі ў квітку ў межах аднаго маршруту можна змяняць пункт адпраўлення/прыбыцця. Гэта паслуга даступна толькі ў прадстаўніцтвах ECOLINES (акрамя Украіны). Калі зменены квіток каштуе даражэй, то пасажыр павінен даплаціць розніцу, калі танней, то розніца не вяртаецца.

4.7. Згубленыя квіткі аднаўляюцца ў агенцтве, дзе яны былі набыты, у адпаведнасці з правіламі агенцтва. Квіткі з адкрытай датай паездкі аднаўленню не падлягаюць. Адноўленыя квіткі немагчыма здаць і атрымаць кампенсацыю за нявыкарыстаную паездку, таксама немагчыма змяніць дату ад’езду.

4.8. Калі пасажыру вядомы нумар квітка і ахоўны код, то квіток можна бескаштоўна раздрукаваць з інтэрнэт-старонкі ECOLINES www.ecolines.net. Калі ў пасажыра няма такой магчымасці, то пасадачны талон для паездак на аўтобусах перавозчыкаў ECOLINES (акрамя перавозчыка «Украінскія лініі») можна атрымаць падчас пасадкі ў сцюардэсы, кіроўцы або прадстаўніка перавозчыка, а таксама ў прадстаўніцтвах ECOLINES (акрамя Украіны).

4.9.  Змяніць дату паездкі на новую магчыма не пазней, чым за 24 гадзіны да пазначаннай у квітку старой даты паездкі. Змяніць дату паездкі можна у любым агентстве, якое прадае квіткі на рэйсы ECOLINES, а таксама на сайце www.ecolines.by.

У выпадку, калі кошт квітка з новай датай будзе больш, то пасажыр абавязаны будзе зрабіць даплату.

Пры змене даты выезда па тэлефоне, прэтэнзіі аб магчымых памылках, якiя адбылісь пры рэгістрацыі квітка, не прымаюцца.

4.10. Адкрытая дата.

4.10.1. Адкрытая дата паездкі магчыма для квітка з стандартным коштам, уключаючы ўзроставую тарыфную катэгорыю квітка. Квіток з адкрытай датай сапраўдны 1,5 года з моманту набыцця квітка. Тэрмін прыдатнасці квітка з адкрытай датай указаны ў квітку. Адкрыць дату паездкі магчыма ў агенцтвах або кампаніі ECOLINES, або на сайце кампаніі.

4.10.2. Закрыць дату можна больш, чым за 24 гадзіны да ад’езду ў любым агенцтве, якое прадае квіткі на рэйсы ECOLINES, а таксама на сайце www.ecolines.by. Пасажыры, якія маюць пры сябе незарэгістраваныя квіткі з адкрытай датай паездкі на рэйсы перавозчыкаў ECOLINES (акрамя перавозчыка «Украінскія лініі»), дапускаюцца да пасадкі толькі пры наяўнасці свабодных месцаў у аўтобусе. У крайнім выпадку дапускаецца рэгістрацыя квітка з адкрытай датай па тэлефоне +371 67274444, пры гэтым прэтэнзіі наконт магчымых памылак, якія адбыліся пры рэгістрацыі квітка, не прымаюцца.

4.11. Для квіткоў, набытых па акцыях і (або) са зніжкай, могуць дзейнічаць наступныя абмежаванні: тэрмін выканання паездкі, магчымасць змены даты паездкі, магчымасць адмовы ад паездкі, магчымасць змены даных пасажыра з даплатай згодна з умовамі акцыі. Даныя абмежаванні вызначаюцца ва ўмовах акцыі або зніжкі і ў самім квітку. Зніжкі і акцыі могуць дзейнічаць толькі для асобных краін або валют плацяжу.

 

5. Адмова ад паездкі

 

5.1. Адмову ад паездкі неабходна аформіць не пазней, чым за 1,5 гадзіны да адпраўлення аўтобуса. У выпадку несвоечасовай адмовы ад паездкі кампенсацыя не выплачваецца. Пасажыр мае права адмовіцца ад паездкі поўнасцю (туды і назад) або ад паездкі назад, пры гэтым адмовіцца толькі ад паездкі туды немагчыма. Пры адмове ад паездкі па квітках, набытых за бонусныя пункты 50 % або 100 %, бонусныя пункты не вяртаюцца.

5.2. Аформіць адмову ад паездкі можна:

5.2.1. У агенцтве, дзе быў набыты квіток.

5.2.2. У надзвычайных выпадках, калі пасажыр не мае магчымасці з’явіцца на пасадку або ў агенцтва, дзе квіток быў набыты, адмовіцца ад паездкі можна ў прадстаўніцтвах ECOLINES.

5.2.3. Не пазней чым за 1,5 гадзіны да адпраўлення аўтобуса ў Інтэрнэце на сайце www.ecolines.by у раздзеле «Ануляваць квіток». Адмова лічыцца аформленай пасля атрымання адпаведнага пацвярджэння аб выкананай аперацыі.

5.2.4. Не пазней чым за 1,5 гадзіны да адпраўлення аўтобуса шляхам адпраўкі SMS па тэлефоне, вызначаным у квітку. Адмова лічыцца аформленай пасля атрымання на тэлефон адпаведнага пацвярджэння (SMS) аб выкананай аперацыі.

5.3. Кампенсацыя за нявыкарыстаную паездку выплачваецца:

5.3.1. У агенцтве, дзе быў набыты квіток, пры прад’яўленні квітка з своечасова аформленай адмовай, касавага чэка і дакумента, які з’яўляецца пасведчаннем асобы.

5.3.2. Кампенсацыю можна атрымаць на працягу 6 месяцаў са дня афармлення адмовы.

5.3.3. Кампенсацыя за квіток, набыты ў Інтэрнэце ў беларускіх рублях пры набыцці праз WEB PAY, пералічваецца на банкаўскі рахунак, з якога была выканана аплата за квіток, да 15 працоўных дзён, калі плацёж выконваўся картай, эмітаванай беларускім банкам, і да 30 працоўных дзён, калі плацёж выконваўся картай, эмітаванай па-за межамі Рэспублікі Беларусь.

 

6. Кампенсацыя за нявыкарыстаны квіток

 

6.1. У выпадку адмовы ад паездкі раней чым за 24 гадзіны да адпраўлення аўтобуса вяртаецца 70 % ад кошту паездкі.

6.2. У выпадку адмовы ад паездкі ў перыяд часу ад 24 да 1,5 гадзіны да гэтай паездкі вяртаецца 50 % ад кошту паездкі.

6.3. У выпадку адмовы ад паездкі пазней чым за 1,5 гадзіны да гэтай паездкі, а таксама пасля адпраўлення аўтобуса грошы за нявыкарыстаную паездку не вяртаюцца.

6.4. Калі адпраўленне аўтобуса затрымліваецца па віне перавозчыка, пасажыр мае права адмовіцца ад паездкі і пасля прад’яўлення квітка з аформленай адмовай можа атрымаць кампенсацыю ў памеры 100 % ад кошту квітка.

6.5. Калі рэйс адменены па віне перавозчыка, вяртаецца 100 % кошту квітка і прадугледжана кампенсацыя прамых выдаткаў на паездку да месца адпраўлення аўтобуса пры наяўнасці пацвярджальных дакументаў.

6.6. У выпадку, калі кантактны/мабільны тэлефон, вызначаны пасажырам у квітку, аказаўся няправільным і па ім не было магчымасці звязацца з пасажырам або адправіць SMS, кампанія-перавозчык здымае з сябе адказнасць у дачыненні да інфармавання кліента загадзя ў выпадку якіх-небудзь змяненняў, якія звязаны з рэйсам. Прэтэнзіі наконт такіх выпадкаў прымацца не будуць.

 

7. Парадак разгляду прэтэнзій

 

7.1.1. Прэтэнзіі аб адхіленнях ад графіка руху разглядаюцца і падлягаюць кампенсацыі толькі ў тых выпадках, калі яны адбыліся па віне перавозчыка.

7.1.2. Пасажыр нясе поўную індывідуальную адказнасць за неналежнае афармленне дакументаў на права перасячэння дзяржаўных межаў па маршруце накіравання. У выпадку недапушчэння пасажыра да паездкі або зняцця пасажыра з аўтобусу падчас кантролю кошт паездкі не вяртаецца і прэтэнзіі ў сувязі з гэтым не разглядаюцца.

7.2.1. Скаргі і прэтэнзіі датычна паездкі (з копіямі квіткоў і іншымі пацвярджаючымі дакументамі) павінны быць адрасаваныя фірме-перавозчыку, якая выконвала гэты рэйс, на працягу 30 дзён пасля даты выканання паездкі. Cа скаргай, прэтэнзіяй могуць звярнуцца: пасажыр; асоба, якая аплачвала квіток; іншая асоба, на падставе даверанасці ад пасажыра або асобы, якая аплачвала квіток; законныя прадстаўнікі непаўналетніх пасажыраў і асоб, якія аплачвалі квіток (пры прадстаўленні пацвярджаючых дакументаў).

7.2.2. Пра адрас перавозчыка можна даведацца ў агенцтве, дзе быў набыты квіток, або на інтэрнэт-старонцы перавозчыкаў www.ecolines.by. Адказнасць за якасць перавозкі цалкам ляжыць на фірме-перавозчыку.

7.2.3. У крайнім выпадку скаргі на рэйсы перавозчыкаў ECOLINES (акрамя перавозчыка «Украінскія лініі») можна падаць у любое прадстаўніцтва ECOLINES або звярнуцца ў офіс ECOLINES Belarus па адрасе: Мінск, вул. Бабруйская, 21, пам. 3 або на электронны адрас [email protected].

7.2.4. Кампанія ECOLINES, якая прымае прэтэнзію і перадае яе фірме-перавозчыку, не нясе адказнасці за дзеянні фірмы-перавозчыка ў дачыненні да разгляду заявы і зместа адказу.

7.2.5. Скаргі разглядаюцца перавозчыкам на працягу 30 дзён з моманту атрымання ўсіх пацвярджаюць прэтэнзію дакументаў. У выпадку, калі прэтэнзія і/або дакументы, якія падцвярджаюць прэтэнзію, напісаны на мове, адрознай ад дзяржаўнай мовы перавозчыка, то тэрмін разгляду заявы можа быць павялічаны на тэрмін, неабходны для перакладу заявы і/або дакументаў, але не менш за 15 працоўных дзён.

7.2.6. На заявы, прапановы і персанальныя пытанні пасажыраў перавозчык пакідае за сабой права даваць адказ у вуснай форме.

7.3. У выпадку, калі адпраўленне па маршруце затрымліваецца па віне перавозчыка, але пасажыр вырашае выкарыстаць паездку, прэтэнзіі наконт затрымкі адпраўлення і прыбыцця не прымаюцца. Калі пасажыр вырашае не выкарыстоўваць паездку, неабходна дзейнічаць у адпаведнасці з пунктам 6.4.

7.3.1. У выпадку, калі адпраўленне па маршруце адмяняецца па віне перавозчыка, але пасажыр згаджаецца перанесці дату і скарыстацца паездкай пазней, то прэтэнзіі па кампенсацыі дадатковых выдаткаў, якія ўзніклі ў пасажыра, не прымаюцца.

7.4. Вымушаныя прыпынкі па тэхнічных прычынах падчас рэйса:

7.4.1. У выпадку, калі рэйс перапынены па віне перавозчыка і перавозчык не можа забяспечыць перасадку на іншы аўтобус перавозчыка на паездку, указаную ў квітку, пасажыру пры адмове ад працягу паездкі выплачваецца кампенсацыя за няпройдзеную адлегласць у адпаведнасці з коштам квітка або перавозчык кампенсуе кошт квітка на іншы аўтобус (або на цягнік у плацкартным вагоне, калі па дадзеным маршруце не курсіруе аўтобус) да месца прызначэння, вызначанага ў квітку перавозчыка.

Гэта правіла не дзейнічае ў адносінах да асобных квіткоў.

7.4.2. Дапушчальная затрымка адпраўлення аўтобуса ці спазнення прыбыцця ў пункт назначэння па віне перавозчыка складае адну гадзіну. Калі затрымка па віне перавозчыка перавышае дапушчальную, перавозчык выплачвае пасажыру кампенсацыю ў наступным парадку:

за затрымку больш, чым на 1 гадзіну – перавозчык выплачвае пасажыру кампенсацыю ў памеры 10 % ад кошту адрэзка, згодна з квітком;

за затрымку больш, чым на 4 гадзіны – перавозчык выплачвае пасажыру кампенсацыю ў памеры 20 % ад кошту адрэзка, згодна з квітком.

7.5. Пасажыр абавязаны высветліць усю неабходную інфармацыю і інфармацыю, якая яго цікавіць, да набыцця квітка, у тым ліку інфармацыю пра: выкананне рэйса, дакладны маршрут, даступны сэрвіс у аўтобусе, неабходныя дакументы для перасячэння мяжы і г. д. Такую інфармацыю, у межах сваёй кампетэнтнасці, вусна або пісьмова можа даць работнік, які абслугоўвае кліентаў у давераных прадстаўніцтвах ECOLINES.

7.6. Пасажыр абавязаны праверыць правільнасць вызначаных у квітку даных адразу ж пасля атрымання квітка. Калі да паездкі засталося больш за 24 гадзіны, пасажыр на працягу 6 гадзін з моманту набыцця квітка можа ануляваць квіток і атрымаць 100 % вяртанне за квіток. Грошы на рахунак пералічваюцца згодна з агульным правілам перавозкі пасажыраў (п. 5.3.3., 5.3.4., 5.3.5.). Дадзенае правіла не распаўсюджваецца на квіткі з адкрытай датай (OPEN DATE).

7.7. У выпадку непрадбачаных абставін перавозчык мае права змяняць/адмяняць рэйсы, аб чым інфармуе пасажыраў па дадзенаму падчас набыцця квітка тэлефоне (для квіткоў, набытых у Інтэрнэце, – па электроннай пошце і (або) тэлефоне).

7.8. Перавозчык не нясе адказнасці:

7.8.1. За адхіленні ад раскладу, несвоечасовую падачу транспартнага сродку, ліквідацыю няспраўнасцей аўтобуса, технічныя непаладкі аўтобуса па дарозе да месца адпраўлення, адмену рэйса,  якія ўзніклі па прычыне абставін непераадольнай сілы, форс-мажору (уключаючы, але не абмяжоўваючыся умовамі надвор’я, заторамі (пробкамі) на дарогах, дзеяннямі дзяржаўных органаў і г. д., а таксама дзеяннямі саміх пасажыраў, якія ўплываюць на выкананне абавязацельстваў) або іншых абставін, якія перавозчык, нягледзячы на прынятыя меры, не змог прадбачыць і прадухіліць.

7.8.2. За якія-небудзь страты, якія ўзніклі ў пасажыра па прычыне адхілення ад графіка руху, за выключэннем выпадкаў наўмыснага невыканання абавязацельстваў перавозчыкам.

7.8.3. За якія-небудзь няўдалыя перасадкі на любыя віды транспарту па прычыне адхілення ад графіка руху, за выключэннем перасадак, якія вызначаны ў квітку ECOLINES. Калі пасажыр не паспявае да гарантаванай перасадкі, вызначанай у квітку, ECOLINES забяспечвае пасажыра альтэрнатыўным відам транспарту.

7.8.4. За якія-небудзь страты, якія ўзніклі ў пасажыра ў выніку злачыннай дзейнасці любой прыватнай асобы (у тым ліку іншых пасажыраў, удзельнікаў руху або экіпажа).

7.8.5. Пры праблемах, якія ўзнікаюць у пасажыра з дзяржаўнымі інстанцыямі ў сувязі з дакументамі (пашпарт, візы, страхоўка і г. д.) або са змесцівам багажу пасажыра.

7.8.6. За рэчы, пакінутыя або забытыя ў салоне аўтобуса. Знойдзеныя ў салоне аўтобуса рэчы перадаюцца на захоўванне ў офіс перавозчыка, які абслугоўвае дадзены рэйс. Калі сярод знойдзеных рэчаў ёсць прадукты харчавання, якія хутка псуюцца, яны неадкладна ўтылізуюцца. Калі ўладальнік рэчаў не знойдзецца на працягу 1 месяца, рэчы пераходзяць ва ўласнасць перавозчыка. За захоўванне знойдзенай рэчы (звыш 3 дзён) падчас перадачы яе ўладальніку спаганяецца плата ў памеры 120 BYN. Аплата ажыццяўляецца толькі ў беларускіх рублях па курсе НБ РБ на дзень аплаты.

 

8. Спецыяльныя ўмовы

 

8.1. Дзеянні асобных пунктаў дадзеных правілаў могуць быць часова прыпынены або адменены без папярэдняга папярэджання, аб чым сведчыць надпіс на квітку.

8.2. Пасажыр з квітком, на якім ёсць дадзены надпіс, не можа спасылацца на пункт правілаў, якія дзейнічалі да ўвядзення спецыяльных умоў. Прэтэнзіі па такіх квітках не прымаюцца да разгляду.

8.3. Калі прычынай адмены рэйса сталі абставіны непераадольнай сілы (форс-мажор), то ўсе набытыя на адменены рэйс квіткі застаюцца сапраўднымі і пераафармляюцца на квіткі з адкрытай датай. Такія квіткі не падлягаюць вяртанню.

Пад абставінамі непераадольнай сілы ў рамках гэтых правілаў маюцца на ўвазе таксама рашэнні дзяржаўных органаў аб абмежаванні руху ўнутры краіны і / або паміж краінамі (частковы або поўны забарона на ажыццяўленне ўнутраных і / або міжнародных пасажырскіх перавозак.

8.4. Набываючы квіток, пасажыр згаджаецца, што кампанія ECOLINES можа выкарыстоўваць электронную пошту і тэлефон кліента для маркетынгавых мэтаў, прынамсі, для адпраўкі кліенту камерцыйнай інфармацыі (бескаштоўная інфармацыя аб зніжках і акцыях), якая зыходзіць ад кампаній ECOLINES па электроннай пошце або SMS.

 

Дапаўненні да правілаў перавозкі пасажыраў для квіткоў, набытых у Інтэрнэце

 

Для квіткоў, набытых у Інтэрнэце пасля 09.06.2016, дзейнічаюць агульныя правілы перавозкі пасажыраў і багажу, калі яны не супярэчаць дадзеным дапаўненням. Калі інфармацыя ў правілах перавозкі пасажыраў і ў дапаўненнях разыходзіцца, то для такіх квіткоў прымяняюцца дапаўненні.

Для квіткоў прымяняюцца наступныя тарыфныя катэгорыі:

Дарослыя (19–59 гадоў)

Дзеці (0–12 гадоў)

Моладзь/ISIC (13–18 гадоў, уладальнік карты ISIC)

Пажылыя/інваліды (звыш 60 гадоў, пасведчанне аб інваліднасці).

З 21.10.2020 на некаторых рэйсах могуць не прымяняцца тарыфныя катэгорыі.

Кампенсацыя за нявыкарыстаны квіток (Правілы перавозкі пасажыраў, раздзел 6)

Пры набыцці квіткоў з 2 паездкамі дадатковая «зніжка за 2 паездкі» прымяняецца да абедзвюх паездак.

У выпадку адмовы ад адной з паездак пасажыр губляе права на «зніжку за 2 паездкі». Такім чынам, паездка, якая застаецца, паказваецца ў квітку без уліку зніжкі. Зварот грашовых сродкаў за ануляванне паездкі будзе разлічвацца, зыходзячы з сумы, якая засталася пасля кампенсацыі першай паездкі па стандартным кошце.

Для квіткоў, набытых у Інтэрнэце да 09.06.2016, у выпадку адмены першай паездкі, прымяняецца парадак п. 3.2. дадзеных дапаўненняў.

7.6. Пасажыр абавязаны праверыць правільнасць вызначаных у квітку даных адразу ж пасля атрымання квітка. Калі да паездкі засталося больш за 24 гадзіны, пасажыр на працягу 6 гадзін з моманту набыцця квітка можа ануляваць квіток і атрымаць 100 % вяртанне за квіток. Грошы на рахунак пералічваюцца згодна з агульным правілам перавозкі пасажыраў (п. 5.3.3., 5.3.4., 5.3.5.). Дадзенае правіла не распаўсюджваецца на квіткі з адкрытай датай (OPEN DATE).

 

Набыццё квіткоў юрыдычнымі асобамі і іншымі арганізацыямі

Браніраванне квіткоў і аплата ў безнаяўным парадку ажыццяўляецца на падставе заяўкі, накіраванай не пазней, чым за 7 сутак да даты меркаванай паездкі.

Заяўкі не прымаюцца ў апошнія 3 дні бягучага месяца.

Продаж квіткоў ажыццяўляецца пры наяўнасці свабодных месцаў у аўтобусе.

Пасля атрымання заяўкі фарміруецца рахунак-фактура для аплаты, пасля атрымання квіткоў афармляецца акт прыёму-перадачы.

У заяўцы на набыццё квіткоў указваецца:

  • заказчык (назва, юрыдычны і паштовы адрас, УНП, банкаўскія рэквізіты);
  • паездка (маршрут, дата, час адпраўлення);
  • пасажыры (прозвішча, імя на лацінскай мове як у пашпарце, дата нараджэння, грамадзянства, серыя і нумар пашпарта (для рэйсаў у/з РФ), нумар тэлефона).

Заказчык абавязаны:

  • здзейсніць перадаплату за квіткі на працягу 3 працоўных дзён з моманту выстаўлення рахунак-фактуры;
  • забраць квіткі па адрасе: г. Мінск, вул. Бабруйская, 21-3 і перадаць акт прыёму-перадачы і іншыя неабходныя дакументы;
  • прадаставіць дакументы, якія пацвярджаюць паўнамоцтвы на атрыманне квіткоў;
  • да моманту набыцця білетаў азнаёміцца з Правіламі перавозкі ECOLINES.

У выпадку адмовы ад квіткоў (адмены паездкі) выканаць дзеянні:

  • аформіць адмову на ecolines.by у раздзеле "паездка" - "мой білет", увёўшы нумар квітка і ахоўны код у радкі, устаноўленыя раздзеламі 5, 6 Правілаў перавозкі ECOLINES;
  • накіраваць апавяшчэнне Выканаўцу на электронную пошту [email protected]  у дзень адмены або на наступны працоўны дзень.

На падставе атрыманага паведамлення Выканаўца на працягу 3-х працоўных дзён анулюе білет, складае акт вяртання і здзяйсняе вяртанне грашовых сродкаў на разліковы рахунак Замоўца ў памеры, прадугледжаным у раздзеле 6 Правілаў перавозкі ECOLINES.

Датай фактычнага анулявання білетаў з'яўляецца дата яго анулявання Выканаўцам. Акт вяртання білетаў складаецца датай анулявання білетаў Выканаўцам. Апавяшчэнне аб адмове ад білета, акт вяртання, акт-прыёму перадачы, рахунак-фактура складаюцца па форме Выканаўца.

 

 

Правілы перавозкі багажу

  1. Агульныя правілы
  2. Бескаштоўны перавоз багажу
  3. Багаж, за які трэба даплачваць
  4. Права адмовіць у перавозцы багажу
  5. Перавозка спецыяльных катэгорый багажу

1. Агульныя правілы

 

1.1. Пры перавозцы багажу ў багажным аддзяленні аўтобуса перавозчык нясе адказнасць толькі за наяўнасць адзінкі багажу, але не гарантуе захаванне яго цэласнасці або працаздольнасці. Перавозчык не бярэ на сябе адказнасць за нязначнае або паверхневае пашкоджанне зарэгістраванага багажу, прынамсі, за зламаныя колы і ручкі, згубленыя абвязачныя рамяні і дробныя пашкоджанні, такія як парэзы, драпіны, заломы або плямы, якія з’явіліся ў ходзе звычайнай амартызацыі і выкарыстання падчас паездкі. За захаванасць ручной паклажы адказвае сам пасажыр.

1.2. Пры аплаце дадатковага багажу пасажыру выдаецца квітанцыя аб аплаце. Багаж без квітанцыі аб аплаце перавозіць забараняецца.

1.3. На кожную адзінку багажу, які перавозіцца, наклейваецца наклейка з нумарам, адпаведная наклейка з тым жа нумарам уклейваецца ў квіток пасажыра.

1.4. Здаючы багаж, пасажыр павінен мець на ўвазе, што на працягу ўсяго рэйса доступ да асабістых рэчаў у багажным аддзяленні закрыты.

1.5. Выдача багажу ажыццяўляецца толькі пасля прад’яўлення пасажырам адпаведнай багажнай наклейкі.

1.6. Перавозчык рэкамендуе пасажыру перад паездкай застрахаваць свой багаж.

1.7. За захаванасць ручной паклажы падчас рэйса, у тым ліку падчас прыпынкаў і на межах, адказвае сам пасажыр.

1.8. У мэтах бяспекі перавозчык мае права папрасіць паказаць змесціва багажу. У выпадку адмовы перавозчык мае права не дапусціць гэтага пасажыра да паездкі.

1.9. Багаж без пасажыра не перавозіцца.

1.10. Перавозчыкі рэкамендуюць правоз дадатковага багажу ўзгадняць з перавозчыкам/перавозчыкамі загадзя (не менш за 5 рабочых дзён да паездкі), шляхам накіравання заяўкі на [email protected].

 

2. Бескаштоўны перавоз багажу

 

2.1. Дазваляецца перавозіць багаж на выбар пры выкананні наступных параметраў:

2.1.1. адна сумка памерам 50 * 50 * 80 см (разам з коламі, кішэнямі і ручкамі), вага да 30 кг і ручная паклажа з памерамі не больш за 45 * 35 * 20 см і вага 5 кг;

2.1.2. дзве сумкі памерам 65 * 30 * 45 см (разам з коламі, кішэнямі і ручкамі), кожная вагой да 30 кг і ручная паклажа з памерамі не больш за 45 * 35 * 20 см і вага 5 кг.

Аб’ём падзяляецца наступным чынам:

2.1.2.1. Для 1 адзінкі багажу: лінейныя памеры не павінны перавышаць 50*50*80 см., уключаючы колы, кишэні і ручкі.

2.1.2.2. Для 2 адзінак багажу: лінейныя памеры кожнай адзінкі не павінны перавышаць 65*35*45 см., уключаючы колы, кишэні і ручкі.

2.1.2.3. //Выключаны з 01.03.2020//

2.1.3. Пасажырам-дзецям: дзіцячую каляску (толькі ў складзеным выглядзе) пры адсутнасці іншага багажу.

2.1.4. Пасажырам-інвалідам: інвалідны вазок (толькі ў складзеным выглядзе) і мыліцы.

 

3. Багаж, за які трэба даплачваць

 

3.1. Дадатковы багаж прымаецца да перавозкі толькі пры наяўнасці свабоднага месца ў багажным аддзяленні аўтобуса і калі адна з велічынь памеру багажнай адзінкі не перавышае габарыты, зазначаныя ў пункце 2.1. Дадатковы багаж правозіцца платна. Свабоднае месца ў багажным аддзяленні вызначае кіроўца падчас пасадкі, прымаючы пад увагу агульную колькасць пасажыраў у аўтобусе, размеркаванне па гарадах і іншыя фактары. Перавозчык мае права адмовіць пасажыру ў правозе дадатковага багажу. Калі ў гэтым выпадку пасажыр прымае рашэнне адмовіцца ад паездкі, сцюардэса робіць адзнаку на квітку і пасажыр з такім квітком мае права, даплаціўшы 10 % ад кошту квітка, перанесці дату паездкі. Дадзеная паслуга магчыма толькі ў офісе ECOLINES Belarus. Такія квіткі нельга здаць і атрымаць кампенсацыю.

3.2. За кожную адзінку дадатковага багажу спаганяецца плата ў памеры 90 BYN.

 

4. Права адмовіць у перавозцы багажу

 

4.1. Дадатковы багаж прымаецца да перавозкі толькі пры наяўнасці свабоднага месца ў багажным аддзяленні аўтобуса і за асобную плату. Свабоднае месца ў багажным аддзяленні вызначае кіроўца падчас пасадкі, прымаючы пад увагу агульную колькасць пасажыраў у аўтобусе, размеркаванне па гарадах і іншыя фактары.

4.2. Перавозчык мае права адмовіць у перавозцы багажу, калі пасажыр адмаўляецца прад’явіць багаж і (або) ручную паклажу для агляду экіпажам у прысутнасці прадстаўніка аўтавакзала з састаўленнем акта агляду ў выпадках, калі:

4.2.1. змесціва, структура, форма або пах багажу могуць пашкодзіць, запэцкаць багаж іншых пасажыраў, салон аўтобуса ці багажнае аддзяленне або могуць перашкаджаць пасажырам або экіпажу аўтобуса;

4.2.2. у экіпажа аўтобуса ёсць падазрэнні, што змесціва сумак можа выклікаць затрымку падчас праходжання межаў.

4.2.3. калі ёсць падставы сумнявацца наконт сумы аб’яўленай каштоўнасці (павінна быць адзначана ў квітанцыі аб даплаце).

4.3. Перавозчык не прымае да правозу ў багажным аддзяленні буйнагабарытны груз, будаўнічыя матэрыялы, аўтамабільныя запасныя часткі, прадметы мэблі, бытавую і электратэхніку, у тым ліку любыя халадзільнікі, пральныя і пасудамыечныя машыны, электрычныя і газавыя пліты, тэлевізары, відэа і музычныя ўстаноўкі і г. д.

 

5. Перавозка спецыяльных катэгорый багажу

 

5.1. Спартыўны інвентар

На кожны рэйс прымаецца толькі абмежаваная колькасць камплектаў спартыўнага інвентару, таму пасажыры, якія плануюць правозіць з сабой спартыўны інвентар, павінны паведаміць аб гэтым загадзя.

5.1.1. Ровар

5.1.1.1. Ровары (у складзеным упакаваным выглядзе) прымаюцца да перавозкі на рэйсах перавозчыка ТУП «АЎТОБУС-ТУР» з пісьмовага дазволу перавозчыка.

Калі лінейныя памеры ровара (у складзеным упакаваным выглядзе) не перавышаюць памеры 130*100*30 см, то кошт правозу складае 230 BYN.

Калі хаця б адзін з лінейных памераў ровара (у складзеным ўпакаваным выглядзе) перавышае ўстаноўлены памер 130*100*30 см, то кошт правозу складае 300 BYN.

5.1.1.2. Ровары да перавозкі на іншых маршрутах прымаюцца да правозу толькі пасля атрымання пісьмовай згоды перавозчыка па дагаворнай цане.

5.1.2. Іншы спартыўны інвентар

Спартыўны інвентар прымаецца да правозу ў багажным аддзяленні толькі з пісьмовага дазволу перавозчыка. Максімальны лінейны памер не павінен перавышаць 1.80 м. Кошт паслугі 200 BYN.

5.1.3. Самакат (гіраборд, манакола) і электрасамакат

Самакаты і электросамакаты прымаюцца да перавозкі толькі ў складзеным і ўпакаваным выглядзе з пісьмовага дазволу перавозчыка.

// Выключаны з 1 сакавіка 2020 года //

Калі лінейныя памеры спакаванага інвентара не перавышаюць памеры 50*50*80 см, і вага 30 кг, то кошт правозу самоката / электросамоката складае 200 BYN.

Калі хаця б адзін з лінейных памераў спакаванага інвентара перавышае ўсталяваны памер 50*50*80 см, або вага звыш 30 кг, то кошт правозу складае 250 BYN.

5.2. Музычныя інструменты

5.2.1. Музычныя інструменты, якія перавышаюць названыя ў п. 2.1.1 памеры ручной паклажы, прымаюцца да правозу толькі з пісьмовага дазволу перавозчыка. Кошт паслугі 180 BYN. Калі памеры музычнага інструмента дазваляюць змясціць яго ў салоне аўтобуса (гітара, віяланчэль і г.д.), то ў такім выпадку пасажыр абавязаны аплаціць другое месца побач з сабой. Калі пасажыр прымае рашэнне здаць музычны інструмент у багажнае аддзяленне, то пасажыр бярэ на сябе адказнасць за захаванасць і працоўны стан музычнага інструмента.

Даведвайцеся першымі пра зніжкі і акцыі